Андрэй Анатольевіч Лабуць — інжынер па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню ААТ “Васюкі”

Сельское хозяйство

Андрэй Анатольевіч Лабуць — не навічок у ААТ “Васюкі”. Нарадзіўся ў вёсцы Васюкі, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Затым хлопец паехаў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-менеджэра прыехаў працаваць у родную гаспадарку. Андрэй Анатольевіч займае пасаду інжынера па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню. Ужо другі год ён на такой няпростай пасадзе. За гэты час набыў трывалыя практычныя веды. У гэтым вялікую дапамогу аказвае яму бацька Анатолій Іосіфавіч, які працуе ў сельгаспрадпрыемстве інжынерам па тэхніцы бяспекі.

Цяпер у мехмайстэрні вядзецца рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі. Задача Андрэя Анатольевіча забяспечыць механізатараў для работы запаснымі часткамі. А значыць, даводзіцца часта бываць у раз’ездах і далёкіх камандзіроўках, каб набыць патрэбнае.

А ў час уборачнай кампаніі кіраўніцтва гаспадаркі папрасіла хлопца прыняць удзел ва ўборцы збожжавых культур. І на працягу ўсёй уборкі ён быў у якасці памочніка ў камбайнера Леаніда Фінагеевіча Лабуця. За сезон на камбайне КЗС-1218 яны намалацілі 1136 умоўных тон зерня і выйшлі ў лік пераможцаў працоўнага спаборніцтва сярод камбайнераў раёна.

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *