Алена Курушка і Наталля Бесякерская ўзнагароджаны Падзякамі старшыні райвыканкама

Общество

5 студзеня намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі завітаў у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з прыемнай місіяй. Юрый Анатольевіч павіншаваў прысутных з Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
— Сацыяльная абарона насельніцтва — адно з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай палітыкі, а ваша служэнне людзям — гэта больш, чым прафесія, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама. — Вы ўкладваеце ў працу ўсё сваё вялікае сэрца, а таму становіцеся для сваіх падапечных надзейнымі сябрамі. У дзень прафесійнага свята прыміце ад кіраўніцтва раёна шчырую ўдзячнасць за вашу нялёгкую, але такую гуманную і запатрабаваную працу.
Юрый Анатольевіч уручыў Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта за добрасумленную працу па рэалізацыі асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы сацыяльнай абароны насельніцтва загадчыку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Алене Курушка і юрысконсульту Наталлі Бесякерскай.
Алена АНАНІЧ.