18 лютага дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат правёў “прамую лінію” і прыём грамадзян. Аб гэтым загадзя было паведамлена ў раённай газеце і па раённаму радыё, таму звярнуцца па дапамогу да дэпутата мог кожны.
На “прамую лінію” патэлефанаваў жыхар райцэнтра Алег Фёдаравіч Ахрамёнак. Ён паскардзіўся на тое, што пад вокнамі яго дома спыняюцца вялікагрузныя аўтамабілі — арганізавалі стаянку. Мечыслаў Віктаравіч звярнуўся да начальніка РАУС С. М. Арэшкава з просьбай вырашыць праблему. Адказ быў наступны: стаянка вялікагрузных аўтамабіляў у тым месцы забаронена, вадзіцелі будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці.
Пенсіянерка Ірына Станіславаўна Толкач паскардзілася, што ёй не выдзяляецца бясплатная пуцёўка ў санаторый. Мечыслаў Віктаравіч паабяцаў разабрацца ў дадзенай сітуацыі, бо вельмі важна, каб людзі, якія шмат гадоў працавалі на карысць дзяржавы мелі магчымасць папраўляць здароўе ў санаторыях.
Жыхар вёскі Гарадзец Сяргей Васільевіч Грыдзюшка ўзняў пытанне газіфікацыі аграгарадка Лужкі. Канкрэтны адказ на гэта пытанне будзе дадзены пазней — трэба адрасаваць запыт у зацікаўленыя службы і арганізацыі.
Мілецій Антонавіч Андзілеўка патэлефанаваў з праблемай: дзе запраўляць прыватны транспарт жыхарам Германавіцкага і Лужкаўскага сельскіх Саветаў. Дарэчы, на акрэсленай тэрыторыі зарэгістравана каля тысячы адзінак асабістага легкавога аўтатранспарта. М. В. Морхат адзначыў, што гэта пытанне неаднаразова паўставала і раней. Дэпутат запэўніў Мілеція Антонавіча, што зробіць усё магчымае для адкрыцця ў аграгарадку стацыянарнай ці перасоўнай аўтазапраўкі.
На прыём да М. В. Морхата прыйшлі жыхары дома № 72, што па вуліцы Чырванадворскай. Людзі скардзіліся на тое, што жывуць у нездавальняючых умовах — будынак патрабуе капітальнага рамонту, тэрыторыя — добраўпарадкавання. Пытанне было адрасавана дырэктару УКП ЖКГ В. Ф. Бука. Валянцін Францавіч патлумачыў сітуацыю: жыхары даведаліся пра тое, калі будуць адрамантаваны дамы № 70 і № 72. Было адзначана, што выдзеленых фінансавых сродкаў недастаткова на капітальны рамонт абодвух будынкаў. У бягучым годзе камунальнікі адрамантуюць дом № 70. Затым настане чарга дома № 72. Таксама кіраўнік нагадаў, што і самім жыхарам трэба займацца рамонтам уласных кватэр. Як высветлілася, В. Ф. Бука рэгулярна сустракаўся з жыхарамі ўзгаданых дамоў і тлумачыў ім сітуацыю.
На прыём прыехаў Аркадзій Аркадзьевіч Рудак з вёскі Казачкі (Лужкаўскі сельсавет). 72-гадовы дзядуля папрасіў вырашыць пытанне з падключэннем электрычнасці да дома. Мечыслаў Віктаравіч звярнуўся да кіраўнікоў адпаведных служб, якія запэўнілі, што праблема будзе вырашана.
На заканчэнні Мечыслаў Віктаравіч сказаў, што выканкамам сельскіх Саветаў трэба больш працаваць на месцах і вырашаць праблемы грамадзян. Дэпутат адзначыў, што неабходна практыкаваць такія формы работы, як сходы грамадзян, падворныя абходы. Тады будзе наладжана сувязь “народ — улада” і многія пытанні адпадуць.
Да ведама насельніцтва
кожны аўторак і чацвер у кабінеце № 90 райвыканкама прыём грамадзян будзе весці памочнік дэпутата Галіна Міхайлаўна Хрол. Усе пытанні будуць адрасаваны дэпутату Мечыславу Віктаравічу Морхату. Можна звяртацца па тэлефоне 4-42-25.
Аляксандр БАРЫЛА.
[nggallery id=19]


завтра вообще удалят все коменты, и заблокируют коментарии, так что пользуетесь шансом до утра, пока админ отдыхает.
фагот: почему Мечислав Викторович постоянно недовольный? Вы не знаете? поделитесь информацией
А фото с чиновниками почему удалили?
А ЛЮДИ НЕ СПРАШИВАЛИ НА ПРИЕМЕ У МОРХАТА, ЧТО ОН СДЕЛАЛ ДЛЯ Шарковщинского района за время работы депутатом Парламента РБ.
Вроде 5 месяцев, срок не малый, можно уже подвести итоги предвыборной программы депутата?
Посмотрите на фото – чиновники с блокнотами как школьники с дневниками перед вечно недовольным Морхатом. Один Величко молодец без дневника и смотрит так исподлобья на нашего свадебного генерала.
Матэрыял па выніках «прамой лініі» будзе змешчаны пазней.
А кто это у Морхата помощником? Что за женщина ведет конспект приема граждан депутатом?
постарел Мечислав Викторович на вершине власти
А што не пра што не размаўлялі?