Пад такой назвай праходзілі сустрэчы кіраўніцтва Белаграпрамбанка з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў райцэнтра. Аналагічная сустрэча прайшла і з вучнямі старэйшых класаў у СШ № 1. Спецыялісты Белаграпрамбанка Сяргей Алегавіч Бурчык і Леаніла Веніямінаўна Загаранкіна тлумачылі школьнікам пра асноўныя накірункі дзейнасці банкаўскай установы, спецыфіку работы, пра фінансавыя аперацыі, якія здзяйсняюцца паміж банкам і кліентамі, а таксама акцыі, што праводзяцца ў дачыненні катэгорыі дзяцей і падлеткаў.
З боку старшакласнікаў узнікалі пытанні, звязаныя з абаротам пластыкавых картак, у прыватнасці, накапляльных. На іх былі атрыманы кампетэнтныя і змястоўныя адказы банкаўскіх спецыялістаў. Падобныя сустрэчы ў калектывах будуць праходзіць і ў далейшым.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота Марыны ЖАКАЎКА.
