Чым парадаваў шаркаўчан чарговы восеньскі кірмаш?

Общество

10 верасня, у гарадскім пасёлку прайшоў чарговы восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Шаркаўчане і жыхары раёна набывалі неабходны тавар. Многа пакупнікоў было каля грузавых аўтамашын з сельгаспрадпрыемстваў. Тут ішла рэалізацыя фуражнага зерня пшаніцы, жыта, трыцікале, аўса, можна было набыць насенне яравога рапсу і азімай пшаніцы. Прыватнікі вялі продаж садавіны і гародніны, мёду. Гараджане набывалі нават венікі для лазні, якія, дарэчы, карысталіся попытам. Удзельніцы сацыяльнага праекта “Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам аграбізнесу” прадавалі садавіну і гародніну, вырашчаную на сваіх прысядзібных участках. У іх жа можна было набыць хлебабулачныя вырабы, спечаныя ўласнымі рукамі па старадаўніх рэцэптах.
Чарговы кірмаш пройдзе ў Шаркаўшчыне ў наступную суботу, 17 верасня. Спяшайцеся за пакупкамі!
Сяргей РАЙЧОНАК.