У дзень народнага адзінства ў культурна-спартыўным комплексе “Мінск-Арэна” прайшоў патрыятычны форум “Гэта наша гісторыя!”, які сабраў тысячы беларусаў з усёй краіны. Удзел у ім прыняла і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна.
Алена ФРОМЕРТАС, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:
— Форум сабраў прадстаўнікоў рэгіёнаў нашай краіны, для якіх словы “адзінства”, “незалежнасць” маюць асаблівы сэнс. Дзень народнага адзінства — гэта свята яднання нашага беларускага народа, якое пацвярджае, што мы разам будуем будучыню роднай і квітнеючай Беларусі. Мы памятаем нашу гісторыю, мы дынамічна развіваемся. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні падкрэсліў, што Дзень народнага адзінства — гэта падзяка сучаснікаў былым пакаленням, якія адстаялі права самім вызначаць свой лёс. І тое, што закладзена нашымі дзядамі, мы з гонарам пранясём і перададзім нашчадкам, каб над імі заўсёды было мірнае неба.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

