У межах адзінага дня бяспекі ў цэнтральнай раённай бальніцы была праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі людзей пры пажары.
Згодна з плана вучэнняў узгаранне адбылося ў памяшканні хірургічнага аддзялення. Медперсанал, які выявіў узгаранне, паведаміў у службу выратавання па нумары тэлефона “101”, а таксама кіраўніцтву бальніцы. Камандзір пажарнай дружыны Мікалай Манкевіч даў каманду прыступіць да ліквідацыі ўмоўнага ўзгарання, эвакуацыі пацыентаў і медперсаналу, а таксама матэрыяльных каштоўнасцей.
Да месца пажару накіраваліся два разлікі пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі ПАВЧ № 1. Перад вогнеборцамі стаяла асноўная задача — найхутчэйшая ліквідацыя ўзгарання.
У ходзе вучэбных заняткаў была праверана ступень падрыхтоўкі і адпрацаваны дзеянні адміністрацыі і работнікаў цэнтральнай раённай бальніцы, праведзена трэніроўка асабовага складу РАНС. Былі таксама адпрацаваны пытанні ўзаемадзеяння пажарных падраздзяленняў з кіраўніцтвам установы аховы здароўя, службамі жыццязабеспячэння пры правядзенні аварыйна-выратавальных работ.
Сяргей РАЙЧОНАК.




