Валерий Дайлиденок про указ о создании комиссии для работы с желающими вернуться на родину

Общество

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 6 лютага, прыняў з дакладам Генеральнага пракурора краіны Андрэя Шведа. Сярод іншых пытанняў, якія былі разгледжаны падчас сустрэчы, кіраўнік дзяржавы спыніўся на нядаўна падпісаным ім указе аб стварэнні спецыяльнай камісіі для работы з тымі, хто хоча вярнуцца на радзіму.

Валерый ДАЙЛІДЗЁНАК, пракурор Шаркаўшчынскага раёна:

— Рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі пачаўся з даклада Генеральнага пракурора. Кіраўнік дзяржавы даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта і пракуратуры падрыхтаваць і правесці нараду з сілавым блокам краіны, каб абмеркаваць вынікі мінулага года і задачы, якія стаяць сёння.

Усім нам добра вядомы падзеі жніўня 2020 года, калі пасля праведзеных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшла хваля несанкцыянаваных мітынгаў з грубым парушэннем заканадаўства. Мелі месца нават прымяненне сілы з боку дэманстрантаў, пагромы і псаванне маёмасці, транспартных сродкаў. Шмат асоб, якія былі зачыншчыкамі і ўдзельнікамі беспарадкаў, у хуткім часе пакінулі Беларусь. Цяпер многія з іх выказваюць жаданне вярнуцца на радзіму, таму што асэнсавалі свае дрэнныя ўчынкі. Дадзеным Указам прадугледжана стварэнне спецыяльнай камісіі, члены якой будуць пільна вывучаць тых людзей, якія ў свой час выехалі за межы нашай краіны, а цяпер плануюць вярнуцца назад. Я цалкам згодны з тым, што такая камісія і сапраўды патрэбна. Толькі падрабязны разгляд справы кожнага эмігранта дасць праўдзівую інфармацыю аб шчырасці яго пакаяння.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.