Семінар з прадстаўнікамі кадравых служб арганізацый і прадпрыемстваў раёна

Общество

У малой зале райвыканкама прайшоў семінар з прадстаўнікамі кадравых служб арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Быў разгледжаны ход выканання рашэнняў Віцебскага аблвыканкама «Аб дадатковых мерах па кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый» і Шаркаўшчынскага райвыканкама «Аб выкананні сістэмы мер па рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі ў органах дзяржаўнага кіравання, арганізацый галін эканомікі і сацыяльнай сферы Шаркаўшчынскага раёна на 2022—2025 гады». Пра гэта, а таксама пра мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў для арганізацый раёна, пра работу з рэзервам кадраў у 2023 годзе падрабязна расказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Клімза.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Хашкоўская паведаміла аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта № 18«Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях». Алена Міледзьеўна таксама засяродзіла ўвагу прысутных на абавязках наймальнікаў у сферы забеспячэння занятасці насельніцтва.

Прадстаўнікі кадравых служб сярод іншых абавязкаў займаюцца афармленнем адпаведнай дакументацыі для работнікаў, якія дасягаюць пенсійнага ўзросту. Пра парадак прадастаўлення дакументаў для назначэння пенсіі расказала начальнік аддзела назначэння пенсій і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Аляхновіч.

Пра тое, як правільна арганізаваць прафілактычную работу з абавязанымі асобамі, чые дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, падрабязна растлумачыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Фёдарава.

Падводзячы вынікі семінара, Валянціна Клімза адзначыла, што правядзенне такіх нарад дае магчымасць работнікам кадравых служб пашырыць свае веды ў галіне кадравага справаводства, прапрацаваць найбольш распаўсюджаныя памылкі, якія дапускаюцца пры практычнай арганізацыі афармлення працоўных праваадносін.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.