На галоўную ёлку краіны адправіліся шаркаўшчынскія дзеці

Молодежь Общество

Сотні дзяцей з усёй Беларусі накіраваліся сёння ў Мінск, каб прыняць удзел у кульмінацыі дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». На галоўную ёлку краіны адправіліся і шаркаўчане — вучаніца 8 «А» класа сярэдняй школы № 1 Сабіна Усцінава, вучань 6 класа Лужкаўскай сярэдняй школы Арсеній Дарафееў і вучаніца 6 класа сярэдняй школы № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына Дар’я Латко. На працягу двух дзён дзяцей чакаюць відовішчнае прадстаўленне на арэне Белдзяржцырка, сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама навагоднія падарункі і салодкія пачастункі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.