Адзіны дзень галасавання ўпершыню пройдзе ў Беларусі 25 лютага. Мы будзем выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў. Пра спецыфіку правядзення электаральнай кампаніі расказалі у час трэнінга кіраўнікам участковых выбарчых камісій. Мерапрыемства было арганізавана на выбарчым участку ў сярэдняй школе № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына.

