Шаркаўчане пачалі датэрмінова галасаваць

Общество

Сёння паўсюдна па краіне ў 12 гадзін адкрыліся выбарчыя ўчасткі, пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання. Наш карэспандэнт наведаў выбарчы ўчастак № 1 і даведаўся, як грамадзяне скарыстоўваюць магчымасць датэрмінова аддаць свой голас у падтрымку таго або іншага кандыдыта ў дэпутаты.
Першым аддаць свой голас на выбарчы ўчастак прыйшоў шаркаўчанін, член раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Аляксандр Арэхаў.
— Я заўсёды прымаю ўдзел у выбарах, — кажа Аляксандр. — На гэты раз выршыў прагаласаваць датэрмінова, бо 25 лютага, у адзіны дзень галасавання разам з жонкай мы паедзем да сваіх дзяцей і ўнукаў у горад. Лічу, што датэрміновае галасаванне — вельмі зручны спосаб для тых, хто не можа прыняць удзел у асноўны дзень галасавання.