У Шаркаўшчыне адкрылася выстава работ мастакоў Беларусі і Расіі у межах міжнароднага гуманітарнага пленэрна-выставачнага праекта «Руская Атлантыда»

Общество

У раённым Цэнтры рамёстваў адкрылася выстава работ мастакоў Беларусі і Расіі у межах міжнароднага гуманітарнага пленэрна-выставачнага праекта «Руская Атлантыда». Шаркаўшчына — чарговы райцэнтр Беларусі, дзе размясцілі выставачную экспазіцыю. Тут прадстаўлена больш за 50 карцін — вынікі сумеснай пленэрнай работы мастакоў.
Праект «Руская Атлантыда» звяртае ўвагу людзей на гісторыю малых гарадоў, сувязь пакаленняў і міжнародную грамадскую дыпламатыю, папулярызацыю традыцыйных каштоўнасцей.