Прафсаюзы стаяць на абароне правоў працоўных

Прафсаюзы

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Жвіранка» прайшоў справаздачна-выбарчы сход, на якім былі падведзены вынікі работы прафсаюзнай арганізацыі за мінулую пяцігодку. У рабоце схода прыняла ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Дзіканава. Яна выказала шчырую ўдзячнасць работнікам сельгаспрадпрыемства за іх нялёгкую, але вельмі неабходную грамадству працу, накіраваную на харчовую бяспеку нашай краіны. За цеснае сацыяльнае партнёрства паміж сельгаспрадпрыемствам і прафсаюзнай арганізацыяй гаспадаркі словы ўдзячнасці Таццяна Дзіканава адрасавала дырэктару ААТ «Жвіранка» Пятру Ананьку.

Падчас усеагульнага галасавання на наступны пяцігадовы перыяд старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі была параабрана спецыяліст па кадрах Ганна Бездзель. З гэтай знакавай падзеяй яе павіншавала Таццяна Дзіканава і ўручыла Падзяку за добрасумленную працу ў сістэме АПК, актыўны ўдзел у дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі па абароне сацыяльна-эканамічных правоў работнікаў прадпрыемства.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.