У РЦК прайшоў тэматычны канцэрт «Адзіным лёсам з’яднаны»

Молодежь Общество

 

Дню яднання народаў Беларусі і Расіі прысвечаны тэматычны канцэрт «Лёсам адзіным з’яднаны», які прайшоў у раённым Цэнтры культуры.
Сёння Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку, накіраваную на забеспячэнне бяспекі народаў дзвюх краін у нашым зменлівым і неспакойным свеце. Гэта знамянальная дата, 2 красавіка, увасабляе надзеі і спадзяванні нашых народаў, выяўляе іх палітычную волю.
У выкананні спецыялістаў устаноў культуры гарадскога пасёлка і раёна, вучняў сярэдніх школ райцэнтра гучалі песні, вершы, прысвечаныя адзінству Беларусі і Расіі, іх слаўнай гісторыі і заўтрашняму светламу дню.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.