Вы задаваліся калі-небудзь пытаннем, ці ёсць у Беларусі свае пельмені? Безумоўна ёсць. І гэта — клёцкі з «душамі».
Клёцкі з «душамі» з’яўляюцца традыцыйнай стравай жыхароў заходняй тэрыторыі Віцебшчыны. Паэтычная назва самога элемента культуры харчавання паходзіць ад начынкі, якая змяшчаецца ў сярэдзіне клёцкі і называецца «душой». Гатуюць іх і ў Шаркаўшчынскім раёне.
Сёлета ў чацвёрты раз у Радзюках прайшло раённае свята пад назвай «І ў клёцак ёсць душа». Яго правядзенне — аўтарская задумка ўдзельнікаў народнага клуба нацыянальнай кухні і фальклору мясцовага сельскага Дома культуры «Груца».
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.