Тэмай чаргова дня інфармавання насельніцтва стала “Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы — ключавы фактар умацавання адзінства нацыі”

Актуальное Общество

431920 ліпеня прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання насельніцтва, тэмай якога стала “Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы — ключавы фактар умацавання адзінства нацыі”. Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай, начальніка РАУС С. М. Арэшкава і галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы С. Т. Стомы сустрэлася з працоўным калектывам ДРБУ-131.

Вольга Аляксандраўна расказала прысутным, што Беларусь з’яўляецца краінай з багатай гістарычнай спадчынай, шматвекавымі традыцыямі. Каштоўны ўклад у сусветную культуру ўнеслі Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Сымон Будны, Францыск Скарына, Напалеон Орда, Марк Шагал, іншыя беларусы і ўраджэнцы Беларусі. Кіраўнік справамі паведаміла, што ў сувязі з пераходам сістэмы бюджэтнага фінансавання на праграмна-мэтавы метад рэалізацыі культурнай палітыкі работа вядзецца ў рэжыме жорсткай эканоміі пад канкрэтныя мерапрыемствы, асноўнымі з якіх у нашым раёне з’яўляюцца фестывалі “Яблычны Спас”, “Прыдзісненскія крыніцы”, “Каляровыя сны”, конкурс “Уладар сяла”, цырымонія ўшанавання лепшых працаўнікоў раёна “Чалавек года Шаркаўшчыны” і іншыя. У мэтах захавання і папулярызацыі роднай мовы ў 16 з 22 навучальных устаноў раёна выхаванне і навучанне вядзецца на беларускай мове. У нашай краіне створаны ўмовы для развіцця самадзейнай народнай творчасці. Наш раён на мерапрыемствах рознага ўзроўню дастойна прадстаўляюць дзевяць калектываў з найменнем “народны” і “узорны”, раённы Цэнтр рамёстваў, Дом ганчара. На тэрыторыі раёна размешчана 19 помнікаў, занесеных у спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Праводзіцца мэтанакіраваная работа па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. У межах падпісаных дамоўленасцей дарослыя і дзіцячыя творчыя калектывы нашага раёна праводзяць сумесныя мерапрыемствы са сваімі калегамі з Латвіі. Сёлета на фестываль “Яблычны Спас” чакаецца прыезд гасцей з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Расіі.

Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка падчас звароту да беларускага народа і парламента сказаў: “У беларускага народа выдатная літаратура, музыка, жывапіс, архітэктура, якія нас падпітваюць і якімі мы ганарымся. Нам засталася ў спадчыну гераічная гісторыя, якую неабходна памятаць, папаўняць новымі здзяйсненнямі, каб з годнасцю перадаць будучым пакаленням беларусаў”.

Пра стан злачыннасці ў раёне расказаў начальнік РАУС Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў. Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Тадэвушавіч Стома паведаміў пра медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, метады лячэння захворванняў.

Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *