
Напрыканцы года Шаркаўшчынскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь пераехаў на новае месца працы. Цяпер ён размяшчаецца па адрасе вуліца 17 верасня, дом 76 (будынак былой школы, у якім знаходзіцца раённы цэнтр дзяцей і моладзі), уваход з боку стадыёна. Пераезд у адрамантаваныя памяшканні, абсталяваныя неабходнай аргтэхнікай, новай мэбляй, стаў своеасаблівым падарункам для супрацоўнікаў аддзела, які ўзначальвае падпалкоўнік юстыцыі Юрый Вінальевіч КАВАЛЁНАК.
—Калектыў нашага аддзела ў складзе 9 чалавек у 2013 годзе вёў работу па 201 крымінальнай справе, з іх закончана 120, — падводзіць ён вынікі дзейнасці. — Былі вернуты сродкі на суму 90 мільёнаў беларускіх рублёў, накладзены арышт на маёмасць на суму 170 мільёнаў рублёў. Трэба сказаць, што займаемся расследваннемі не толькі ў нашым раёне, нам даручаюць праводзіць следства і па злачынствах, якія адбываюцца ў суседніх раёнах.
Прыемна адзначыць, што Шаркаўшчынскі аддзел лічыцца адным з лепшых у вобласці, за сваю работу атрымаў падзякі начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.
