4 нашы навучальныя ўстановы атрымалі сертыфікаты «Зялёныя школы»

Молодежь

кіраўнікі праектаў з нашых школ — (злева направа) А. П. Пачопка, А. А. Протас, А. Г. Арэхава, М. А. Фёдарава

На працягу трох гадоў нашай рэспубліцы ў межах сумеснага праекта Еўрапейскага саюза і Праграмы развіцця ААН пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства адукацыі РБ  рэалізоўвалася праграма “Зялёныя школы”.  Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Яе мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ўсебаковай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.
У праекце ўдзельнічалі 50 школ нашай краіны. У снежні ў горадзе Масты Гродненскай вобласці адбылася сустрэча кіраўнікоў праектаў, на якой былі падведзены вынікі трохгадовай дзейнасці. Трэба сказаць, што ў межах праекта школамі вялася работа па пяці тэматычных накірунках: біяразнастайнасць на тэрыторыі школы, энергазберажэнне, праца з мясцовай супольнасцю, кіраванне воднымі рэсурсамі і адходамі. Патрабавалася правесці шэраг мерапрыемстваў, выконваць разнастайныя заданні. Справаздачы пра вынікі прадставілі кіраўнікі ў выглядзе выставы, фотасправаздач, буклетаў і іншага. На іх аснове прымалася рашэнне пра наданне школам сертыфіката“Зялёнай школы”.
Ад Шаркаўшчынскага раёна ўдзельнічалі 4 школы, і прыемна зазначыць, што іх дзейнасць была ацэнена станоўча. Дыпломы 3-й ступені атрымалі Шаркаўшчынская СШ №1 (кіраўнік — Аляксандра Аляксандраўна Протас) і Лужкаўская СШ (кіраўнік — Алена Генрыхаўна Арэхава), дыпломы 2-1 ступені — Шаркаўшчынская СШ №2 (кіраўнік — Аксана Паўлаўна Пачопка), Германавіцкая СШ (кіраўнік — Марына Аляксандраўна Фёдарава). Таксама школам былі ўручаны каштоўныя падарункі, якія дапамогуць у правядзенні даследчай і прыродаахоўнай дзейнасці. Бо праект “Зялёная школа”, які мае на мэце павысіць экалагічную інфармаванасць, зацікавіць вучняў пытаннямі і праблемамі навакольнага асяроддзя, працягваецца, наперадзе шмат цікавай работы.
Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *