З працоўным калектывам аддзялення «Рассвет» КУВСП імя Маркава сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама

Общество

Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ганна Мілевіч і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Раманоўскі сустрэліся з працоўным калектывам аддзялення «Рассвет» КУВСП імя Маркава.
Тэмай гутаркі стала «Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучае залежыць ад нас!». Спікеры расказалі аб дасягненнях, якімі ганарыцца суверэнная і незалежная Беларусь.
— Сёлета споўнілася 30 год інстытуту прэзідэнцтва, — сказала Ганна Мілевіч. — Наша краіна забяспевае сябе ва ўсіх важнейшых сферах жыцця. Самым высокім дасягненнем рэспублікі з’яўляецца яе назалежнасць. І гэта не толькі забяспечанасць свабоднымі рэсурсамі, але і магчымасць весці сваю палітыку.
— Задача беларусаў — рабіць усё магчымае для развіцця краіны, — падкрэсліў Аляксандр Раманоўскі. — У кожнага з нас ёсць свая маленькая дзяржава — гэта сям’я. Усім вядома як улада падртымлівае яе, колькі сродкаў накіроўваецца на падтрымку нараджальнасці. Існуе мацярынскі капітал, вядзецца будаўніцтва жылля. Сем’ям, асабліва шматдзетным, дзяржавай прадстаўляецца шэраг льгот.
Спікеры адказалі на шматлікія пытанні, якія мелі магчымасць задаць прысутныя.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.