14 студзеня прайшлі 30 сесія раённага Савета дэпутатаў і калегія райсельгасхарчу

Общество

14 студзеня ў вялікай зале райвыканкама адбылася 30 сесія раённага Савета дэпутатаў 26 склікання. На парадку дня былі наступныя пытанні: “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у рашэнне Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 24 снежня 2013 года № 187 “Пра раённы бюджэт на 2014 год” і “Пра мэты аказання фінансавай дапамогі”. З дакладамі па абодвух пытаннях выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось.
Аляксандр БАРЫЛА

14 студзеня ў раёне прайшла чарговая калегія райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі з удзелам прадстаўнікоў абласных службаў дадзенай галіны. Варта нагадаць, што тыднем раней прадстаўнікамі вобласці была праведзена праверка стану спраў па ўтрыманні статка ў зімова-стойлавы перыяд, вытворчасці і рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна.
Пра вынікі праверкі прысутным паведамілі: Віктар Мікалаевіч Шабалаў — начальнік упраўлення вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі і галіновага будаўніцтва аблвыканкама, Фізулі Абдулбекавіч Гасанаў — генеральны дырэктар РУП “Віцебскае племпрадпрыемства”.
Са справаздачамі выступілі дырэктары і галоўныя спецыялісты па жывёлагадоўлі гаспадарак раёна.
Вёў калегію Уладзімір Аляксандравіч Машэра — першы намеснік начальніка камітэта па сельскай гаспадарцы Віцебскага аблвыканкама.
У рабоце калегіі прымаў удзел старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч.
Падчас калегіі прыняты адпаведныя пастановы.
Кацярына СОСНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *