Наша краіна знаходзіцца напярэдадні значнай для грамадства і ўсёй дзяржавы падзеі — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Абавязкам кожнага грамадзяніна з’яўляецца ўдзел у гэтай важнай палітычнай падзеі.
З мэтай павышэння перадвыбарчай адукаванасці грамадзян праходзяць сустрэчы ў працоўных калектывах, на якіх абмяркоўваюцца асноўныя моманты галасавання, правы і абавязкі выбаршчыкаў. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі сустрэўся з работнікамі раённай бібліятэкі.
— Такія мерапрыемствы дапамагаюць разумець асноўныя моманты перад пачаткам выбарчай кампаніі, — падкрэсліў Юрый Васілеўскі. — Наша задача — праінфармаваць грамадства, дапамагчы разабрацца ва ўсіх тонкасцях, адказаць на пытанні.
У завяршэнні дыялогу намеснік кіраўніка раёна акцэнтаваў увагу на тым, што кожны чалавек павінен быць сацыяльна актыўным і адказным грамадзянінам сваёй краіны.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

