Традыцыйна студзень адзначаны шэрагам прафесійных святаў. Сярод іх — Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў. Гэта свята дапамагае ўсведамляць важнасць работы спецыялістаў, якія забяспечваюць фінансавы камфорт грамадства і краіны.
Адыйшоў у гісторыю 2024 год. Для ўсёй рэспублікі і для кожнага з нас у ім былі мноства спраў, клопатаў, дасягненняў. У поўнай меры гэта адносіцца і да невялікага калектыву супрацоўнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг № 243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», які ўзначальвае Таццяна Грыбок.
— Для нас мінулы год быў напружаны, але насычаны і цікавы, — кажа кіраўнік банкаўскай установы. — ЦБУ № 243 зарэкамендаваў сябе як надзейная фінансава-крэдытная арганізацыя. Мы аказваем кліентам шырокі спектр банкаўскіх паслуг. Гэта разлікова-касавае абслугоўванне, інвестыцыйнае крэдытаванне, партнёрскія праграмы і пакеты паслуг для юрыдычных асоб, спажывецкае крэдытаванне, тэрміновыя ўклады, інтэрнэт-аблігацыі, банкаўскія карткі для фізічных асоб, валютна-абменныя аперацыі і многае іншае. Банк ажыццяўляе актыўную падтрымку рэальнага сектара эканомікі, суб’екта малога бізнесу.
Нашы работнікі трымаюць руку на пульсе і кантралююць рух усіх фінансавых працэсаў. Для банкіра важна лагічнае і аналітычнае мысленне, адказнасць і дысцыплінаванасць, эрудыцыя, акуратнасць і камунікабельнасць. У сферы фінансаў няма выпадковых людзей. Супрацоўнікі ЦБУ № 243 — сур’ёзныя і адказныя, яны з’яўляюцца галоўнай каштоўнасцю банка. Тое, чаго мы дасягнулі сёння — заслуга некалькіх пакаленняў нашых папярэднікаў.
Неабходна адзначыць, што банкаўская ўстанова ўпэўнена глядзіць у заўтрашні дзень, дзе галоўным крытэрыем па-ранейшаму будзе заставацца якасць аказваемых паслуг пры захаванні іх даступнасці і камфортнасці.
Выказваю ўдзячнасць даўнім партнёрам, кліентам, а таксама тым, хто прыняў рашэнне супрацоўнічаць з намі ў апошні час. Дзякуй за сумесную работу, за ўзаемаразуменне, цёплую і сяброўскую атмасферу. Асобных слоў удзячнасці заслугоўваюць работнікі ЦБУ за сваю нялёгкую, але вельмі важную і высакародную працу.
Віншую калег з прафесійным святам, жадаю моцнага здароўя, фінансавай стабільнасці, мноства яркіх і цёплых момантаў у паўсядзённым жыцці.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

