
22 студзеня галоўнаму аграному ААТ “Жвіранка” Анатолію Міхайлавічу Заляціла споўнілася 55 гадоў. Працоўную дзейнасць ён пачаў у сваёй роднай гаспадарцы ААТ “Ельня-Агра” на пасадзе брыгадзіра паляводчай брыгады. Затым была вучоба ў Лужаснянскім сельскагаспадарчым тэхнікуме на агранамічным аддзяленні. У 1983 годзе А. М. Заляціла быў накіраваны на пасаду галоўнага агранома тагачаснага калгаса “17-е верасня” нашага раёна. Пры аб’яднанні гаспадарак Анатолій Міхайлавіч па сённяшні дзень застаўся кіраваць раслінаводчай галіной, толькі ўжо ААТ “Жвіранка”.
Спецыяліст вельмі адказна адносіцца да сваіх абавязкаў, любіць сваю прафесію. Гэта адчуваецца па тых паказчыках, якіх дасягае гаспадарка ў галіне раслінаводства.
24 студзеня старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў А. М. Заляцілу Ганаровую грамату, павіншаваў юбіляра і пажадаў далейшых поспехаў у працы, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.
Кацярына СОСНА.
Фота Андрэя Бурца

