Датэрміновае галасаванне на выбарчым участку № 1

Актуальное

Сёння ў краіне праходзіць апошні дзень датэрміновага галасавання. Шаркаўчане, якія не маюць магчымасці прыйсці на выбарчыя ўчасткі заўтра, 26 студзеня, скарысталі магчымасць аддаць свой голас у падтрымку таго або іншага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь сёння. Наш карэспандэнт пабываў на ўчастку для галасавання № 1, які размешчаны ў раённым Цэнтры культуры гарадскога пасёлка.
Канстанцін Голуб:
— Я вырашыў прагаласаваць датэрмінова, бо ў асноўны дзень выбараў паеду да сваёй маці. З кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь я вызначыўся. Упэўнены, што наша незалежная краіна і далей пойдзе па шляху развіцця.    Міхаіл і Надзея Гарбачовы:
— Заўтра мы плануем з сям’ёй ажыццявіць паездку ў сталіцу рэспублікі. Таму прыйшлі на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць датэрмінова. Узялі разам з сабой і дзяцей — сына Цімафея і дачку Ульяну. Будучае краіны мы, дарослыя, павінны будаваць для сваіх нашчадкаў, сваім стаўленнем да суверэнітэту краіны трэба паказваць прыклад падрастаючаму пакаленню.Маргарыта Баговіч:
— Па прычыне працоўнай занятасці 26 студзеня я прыйшла на выбарчы ўчастак сёння. Прагаласавала за дастойнага кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Хачу, каб неба над нашай сінявокай Беларуссю заўсёды было бязвоблачным і мірным.  Ларыса Стацэвіч:
— Заўсёды прымаю ўдзел у галасаванні. Лічу гэта сваім грамадзянскім абавязкам, бо ад кожнага з нас залежыць далейшы лёс роднай краіны. Сёння Беларусь жыве ў міры і спакоі, дынамічна развіваюцца эканоміка, сацыяльная сфера. З году ў год прыгажэюць гарады і сёлы рэспублікі. За гэтым стаіць карпатлівая праца нашага народа і кожнага яго жыхара.Сяргей Голуб:
— Калі быў маленькім хлопчыкам, бацькі заўсёды бралі мяне з сабой на выбары. Гэтыя ўспаміны назаўсёды засталіся ў памяці. Таму і цяпер, будучы дарослым чалавекам, заўсёды з бадзёрым настроем крочу на выбарчы ўчастак. Ад нашага выбару залежыць будучыня краіны, будучыня нашых дзяцей.Алёна Шалкоўская:
— Сёння, у апошні дзень датэрміновага галасавання, на выбарчы ўчастак я прыйшла са сваёй дачушкай Юлечкай. Заўтра плануем заняцца хатнімі справамі, таму свой грамадзянскі абавязак ажыццявіла напярэдадні асноўнага дня галасавання. Упэўнена, заўтрашні дзень нашай Беларусі будзе светлым і мірным. Дзеля гэтага мы і жывём, дзеля гэтага растуць нашы дзеці.