Нараджэнне дзіцяці — гэта вялікае шчасце, адна з самых радасных і хвалюючых падзей у кожнай сям’і.
Дабрыню, пяшчоту, любоў, цеплыню чалавечых адносін, давер да навакольнага свету — усё гэта маленькаму чалавеку перадаюць бацькі. У сям’і шаркаўчан Сяргея і Алены Шышковічаў нарадзіліся хлопчыкі-двайняты Арцём і Максім. Гэта стала для бацькоў двайным шчасцем.
Ва ўрачыстай атмасферы начальнік аддзела загса Шаркаўшчынскага райвыканкама Святлана Федуковіч павіншавала Сяргея і Алену, пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой, уручыла пасведчанні аб нараджэнні дзетак з дзяржаўнай сімволікай.
Да віншаванняў далучылася першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская. Бацькам яна пажадала цярпення і вытрымкі, а дзецям — расці здаровымі і быць шчаслівымі. У якасці сувеніраў Вераніка падарыла хлопчыкам цацкі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

