Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за студзень.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Людмілы Хаданёнак з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 528 кілаграмаў малака.
Другое месца ў Ірыны Сіповіч з МТФ «Жвіранка» ААТ «Жвіранка», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 453 кілаграмы малака.
Трэцяе месца ў Людмілы Арлюкевіч з МТФ «Наваселле» ААТ «Агратэхсэрвіс», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 416 кілаграмаў малака.
Чацвёртае месца ў Любові Буйка з МТФ «Валожынкі» ААТ «Даватарскі», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 240 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Аляксандра і Людмілы Абрамчыкаў з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 703 грамы.
Другое месца ў Антаніны Маркелавай з фермы «Падобы» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 401 грам.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Вольгі Красоўскай з МТФ «Сталіца» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 743 грамы.
Другое месца ў Людмілы Калінінай з МТФ «Жвіранка» ААТ «Жвіранка». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 701 грам.
Трэцяе месца ў Пятра Протаса з МТФ «Зорка» ААТ «Ельня-Агра». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 583 грамы.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.

