Падчас прафсаюзнага прававога прыёму ў раённай ветэрынарнай станцыі

Прафсаюзы

Заключэнне кантрактаў, сацыяльныя гарантыі, захаванне ўмоў калектыўнага дагавору. Пра гэта і многае іншае ішла размова падчас прафсаюзнага прававога прыёму ў раённай ветэрынарнай станцыі.

У абмеркаванні актуальных пытанняў працоўнага заканадаўства прынялі ўдзел галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Сяргей Яско, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат і работнікі ветстанцыі.

Асаблівая ўвага была звернута на тое, што ва ўстанове маецца шмат вакантных месцаў. Недахоп спецыялістаў кампенсуецца працай людзей, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, але па аб’ектыўных прычынах па меры магчымасцей яшчэ прыносяць карысць арганізацыі. Моладзь пасля заканчэння спецыялізаваных навучальных устаноў прыярытэт аддае сельскай мясцовасці. Гаспадаркі выдзяляюць добраўпарадкаванае жыллё, кожны месяц дзяржава выплочвае дадатковыя грашовыя сродкі. Гэта і з’яўляецца асноўным фактарам у дадзенай сітуацыі.

Аляксандр Гернат засяродзіў увагу на выдзяленні пуцёвак для праходжання санаторна-курортнага лячэння. У апошні час яны сталі карыстацца попытам сярод работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу. Тым больш, што ахова здароўя працоўных стаіць у прыярытэце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.