Лепшыя работнікі Шаркаўшчынскага раёна адзначаны за прафесіяналізм і актыўную жыццёвую пазіцыю.
Падчас правядзення пасяджэння Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў за шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама галоўнаму спецыялісту аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Маргарыце Баговіч, бухгалтарам аддзела фінансавых разлікаў дзяржаўнай установы “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый” Зоі Лаўрыновіч і Раісе Струй , інжынеру па ахове працы ўпраўлення цэнтральнага гаспадарчага абслугоўвання дзяржаўнай установы “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый” Юрыю Цітовічу.
За добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання, актыўную жыццёвую пазіцыю Падзяка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Ламака аб’яўлена ветэрану працы Наталлі Драбовіч.
Алена АНАНІЧ, фота аўтара.