Тры сімвалы краіны

Общество

Штогод у нашай краіне кожную другую нядзелю мая адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна  Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка 2023 года падпісаў Указ № 105, якім карэкціруецца Указ № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Назва дзяржаўнага свята была дапоўнена трэцім сімвалам краіны Дзяржаўным гімнам. Гэта дало магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі.

Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа, ён выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны, а таксама ўпрыгожвае ўрадавыя ўстановы, акрамя таго, усе важнейшыя дакументы і пячаткi маюць выявы дзяржаўнага герба.

Сцяг краіны адлюстроўвае важныя звесткі аб нашай краіне. Ён мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Гімн выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках – падчас афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, іншых афіцыйных мерапрыемстваў. Музыку гімна напісаў ўраджэнец Докшыцкага раёна Нестар Сакалоўскі.

Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн — гэта не толькі сімвалы дзяржавы, але і адлюстраванне гісторыі, культуры і імкнення да незалежнасці беларускага народа. Яны вызначаюць вектар развіцця краіны, служаць арыенцірам для яе грамадзян і падкрэсліваюць імкненне да адзінства і прагрэсу. Свята, якое будзе адзначацца ў краіне 11 мая, дапамагае беларусам адчуць сувязь з мінулым  і ўсвядоміць сваю ролю ў сучаснасці.

Падрыхтавала Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.