З віншавальным візітам у радзільнае аддзяленне завіталі актывісты валанцёрскага руху “Добрае сэрца” Шаркаўшчынскай СШ № 1

Актуальное

віншаванні прымаюць Таццяна Сініца і Наталля Буйка

У рамках правядзення абласной акцыі ГА БРСМ “Лепшы падарунак — гэта УВАГА” юнакі, актывісты валанцёрскага руху “Добрае сэрца” Шаркаўшчынскай СШ № 1, з візітам дабрыні наведалі радзільнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Вучні 10 “А” класа Аляксей Андрэйчык, Андрэй Лагун разам з настаўнікам Эдгарам Лаздзінем напярэдадні Дня жанчын адрасавалі свае святочныя віншаванні маладым матулям — Таццяне Сініца, Наталлі Буйка, Святлане Буда і ўсяму медперсаналу радзільнага аддзялення. Жанчын да глыбіні сэрца крануў і прыемна ўразіў нечаканы віншавальны візіт. Цудоўнай палове юнакі прыпаднеслі невялікія падарункі і веснавыя кветкі — сімвал прыгажосці і дабрыні.
Сяргей РАЙЧОНАК.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *