
21 сакавіка ў КУП “Шаркаўшчынскі КБА” прайшоў урачысты сход з нагоды прафесійнага свята. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзіслававіч Далецкі павіншаваў прысутных работнікаў са святам, пажадаў працоўных поспехаў, дабрабыту, здароўя, а таксама ўручыў Ганаровую грамату райвыканкама прыёмшчыцы заказаў Галіне Пятроўне Казлоўскай. Ганаровай граматай ДУ “Упраўленне бытавога абслугоўвання Віцебскай вобласці” ўзнагароджана абутнік Лідзія Уладзіміраўна Свяцкая. Прыемна адзначыць, што на Дошку гонару абласнога ўпраўлення была занесена майстар па сялу Ларыса Васільеўна Паляк, а на раённую Дошку гонару — цырульнік Галіна Антонаўна Шышко. Стаж работы ўсіх названых спецыяліста ў сферы абслугоўвання нашага раёна налічвае дзясяткі гадоў. Дырэктар прадпрыемства Вольга Аляксандраўна Далецкая коратка расказала пра вынікі работы КБА за мінулы год, а таксама назвала лепшых работнікаў і ўручыла адпаведныя дыпломы і падарункі.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.



