У пажарнай аварыйна-выратавальнай часці #1, якая часова знаходзіцца на базе ДБУ-26, прайшла цырымонія ўзнагароджання з нагоды Дня пажарнай службы. Дзеючых выратавальнікаў і ветэранаў павіншаваў са святам першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Катовіч.












