У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, член Беларускай партыі «Белая Русь» Аляксандр Раманоўскі сустрэўся з калектывам работнікаў Германавіцкага лясніцтва. Тэмай гутаркі стала «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучага».
Былі абмеркаваны асноўныя этапы развіцця Рэспублікі Беларусь, яе дасягненні і перспектывы. Закраналася тэма прыродаахоўнага заканадаўства. Прысутныя мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні, на кожнае з якіх атрымалі грунтоўныя адказы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.



