На працягу двух тыдняў будзе працаваць маладзёжны атрад з дзесяці былых дзевяцікласнікаў сярэдняй школы #2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына на зернесушылцы аддзялення «Рассвет» КУВСП імя Маркава. Юнакі і дзяўчаты падмятаюць тэрыторыю, выдаляюць смецце, дапамагаюць вяскоўцам спраўляцца з працэсам захавання зерня.








