Святлана Буткевіч азнаёміла калектыў ТЦСАН з правіламі бяспечнага карыстання банкаўскімі паслугамі

Общество

Начальнік аддзела рознічнага продажу ЦБУ #243 у г. п. Шаркаўшчына рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Святлана Буткевіч выступіла перад калектывам сацыяльных работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Спецыяліст банкаўскай установы расказала пра злачынствы ў сацыяльных сетках і тое, як іх можна пазбегнуць. Азнаёміла прысутных з правіламі бяспечнага карыстання банкаўскімі паслугамі.