Свята вёскі – гэта цёплая сустрэча пакаленняў, урачыстае ўшанаванне працоўных дынастый, дакрананне да народных традыцый. На мерапрыемстве, прысвечаным роднаму кутку, сяляне разам узгадваюць мінулае, строяць планы на будучыню, радуюцца поспехам адзін аднаго, дэманструюць свае таленты, весела бавяць час і па-сапраўднаму адпачываюць душой.
«У Алашкі кліча нас — свята вëскі і светлы Спас» — пад такой назвай у прайшло свята вёсак у Алашках. Ціхія маляўнічыя мясціны вёскі Алашкі застракаталі яркімі фарбамі, нязвыкла ажылі, напоўніліся гукамі вясёлых мелодый, задорным смехам і водарамі пачастункаў. Святочная атмасфера панавала ў кожным сельскім двары, несла добры настрой у кожную сям’ю і сагравала сэрца кожнага госця.
Удзельнікаў свята вітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў і старшыня Станіславоўскага сельвыканкама Андрэй Федуковіч.
Былі ўшанаваны жыхары вёсак Жукоўшчына і Алашкі — ветэраны працы ў розных галінах народнай гаспадаркі, юбіляры. Таксама адзначаны шматдзетныя сем’і, найстарэйшыя жыхары і маленькія дзеці населеных пунктаў, лепшыя панадворкі.
Выступалі калектывы «Аккорд», «Яблынька», сектар па нестацыянарным формам абслугоўвання насельніцтва РЦК, Васюкоўскага і Пялікаўскага сельскіх дамоў культуры. Акрамя канцэрта для дзяцей і дарослых правялі дыскатэку.
Нягледзячы на надвор’е, дзень вёсак атрымаўся вельмі душэўным і цёплым. Упэўнена, такія святы дапамагаюць кожнаму пранікнуцца любоўю да роднай зямлі, на якой жылі нашы продкі, жывем мы і будзе жыць яшчэ не адно пакаленне беларусаў.
Алена АНАНІЧ, фота аўтара.
































