У раёне электрычных сетак прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян з удзелам пракурора Шаркаўшчынскага раёна Максіма Лаўданскага, галоўнага прававога інспектара працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Дзмітрыя Красоўскага і галоўнага тэхнічнага інспектара Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Аляксандра Іванцова.
Грамадзяне, якія звярталіся да прававых інспектараў, цікавіліся магчымасцю набыцця пуцёвак для праходжання аздараўлення ў профільных санаторыях. Задавалі пытанні прадастаўлення працоўнага водпуску, падзеленага на часткі, або магчымасцю яго замены грашовай кампенсацыяй.
Прававыя інспектары ў сваім выступленні зрабілі акцэнт на захаванні правілаў бяспекі на працоўных месцах, прывялі канкрэтныя прыклады ігнаравання работнікамі тэхнікі бяспекі.
Сяргей Райчонак, фота аўтара.
