Вячаслаў Смірноў, вадзіцель ААТ «Даватарскі»:
— Мне пашчасціла ў чарговы раз трапіць на абласныя «Дажынкі». У мінулыя гады я прымаў удзел у такім маштабным форуме аграрыяў Віцебшчыны як вадзіцель грузавога аўтамабіля, задзейнічаны на перавозе зерня ад камбайнаў. Сёлета накіроўваюся ў Чашнікі ў статусе механізатара. За прайшоўшы перыяд 2025 года на кормаўборачным агрэгаце «Палессе» КВК-800 здрабніў 21660 тон зялёнай масы, работа гэта працягваецца.
Лічу вельмі важным, што з боку дзяржавы праводзяцца такія мерапрыемствы, на якіх ушаноўваюць аграрыяў, іх працу дзеля харчовай бяспекі краіны.
