Падзяка кіраўніка раёна ўручана Славаміру Жалудкевічу

Общество

Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, старшыня ветэранскай арганізацыі Шаркаўшчынскага РАУС Станіслаў Хашкоўскі і сакратар Савета ветэранаў Маргарыта Баговіч павіншавалі з юбілеем ветэрана працы Славаміра Жалудкевіча. Юрый Васілеўскі па даручэнні старшыні райвыканкама ўручыў юбіляру Падзяку кіраўніка раёна, выказаў імянінніку словы найлепшых пажаданняў даўгалецця, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.