Начальнік упраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома правёў прыём грамадзян і наведаў установы адукацыі гарадскога пасёлка

Общество

— Працэс навучання дзяцей у школах абавязкова павінен адпавядаць усім існуючым санітарным нормам, — у гэтым упэўнены начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Кіраўнік абласнога ведамства правёў прыём грамадзян у малой зале райвыканкама. Да Дзмітрыя Хомы звярнулася жыхарка гарадскога пасёлка. Яе дачка вучыцца ў сярэдняй школе № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына. Жанчыну, як маці, непакоіць стан класных пакояў, некаторыя з іх патрабуюць правядзення цякучага рамонту, у прыватнасці, замены электраправодкі. Грамадзянка выказала таксама пажаданне, каб у школьнікаў была новая мэбля для навучання.

Дзмітрый Хома ўважліва выслухаў зварот жанчыны. Пасля са старшынёй райвыканкама Сяргеем Кашмілам, яго намеснікам Юрыем Васілеўскім і начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярынай Міхнёнак накіраваліся ў СШ №2 гарпасёлка.

Начальнік упраўлення па адукацыі аблвыканкама і прадстаўнікі мясцовай улады пагутарылі з дырэктарам, педагогамі і работнікамі школы. Дзмітрый Хома акрэсліў сваё бачанне правядзення рамонту, які тут патрабуецца, даў канкрэтныя даручэнні. Яны таксама наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр, дзе знаходзяцца 11 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.