Дзе працуе новая сучасная тэхніка, якой кіруе вопытны спецыяліст, можна не хвалявацца за вынікі работы, яны абавязкова будуць станоўчыя.
Гэта адносіцца і да аператара бурыльнай устаноўкі БКМ-317 на шасі аўтамабіля Садко-Next, якой кіруе Аляксандр Мышкоўскі ў раёне электрычных сетак.
— Гэта вопытны работнік, ведае дасканала тэхніку, таму і даручаны ўчастак работы выконвае на выдатна, — кажа начальнік прадпрыемства Уладзімір Фёдараў. — У мінулым мужчына працаваў на бурыльнай устаноўцы на базе трактара «Беларус» МТЗ-82, а нядаўна, калі ў арганізацыю паступіла новая тэхніка, было вырашана даверыць яе Аляксандру. Акрамя таго, за ім замацаваны грузавы аўтамабіль ГАЗ-66 і легкавы — Ніва.
Сапраўды, гэта ўніверсальны вадзіцель, якому кіраўніцтва давярае такую колькасць складанай тэхнікі. Давярае, бо ведае, што кіруе агрэгатамі надзейны чалавек.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
