Тэма Халакосту цесна звязана з тэмай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сучаснае пакаленне шаркаўчан памятае неўміручы подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў. 81год назад савецкімі войскамі быў вызвалены адзін з буйнейшых канцлагераў Другой сусветнай вайны Асвенцым. З таго часу 27 студзеня лічыцца Міжнародным днём памяці ахвяр Халакосту.
Гэтай тэме прысвячалася мерапрыемства, арганізаванае работнікамі культуры гарадскога пасёлка. Гутарку вялі пра зверствы, якія чынілі гітлераўцы на беларускай зямлі, пра нявінна знішчаных людзей. З цікавасцю слухалі аповед былога вязня фашысцкіх канцлагераў Ады Райчонак, прагледзелі дакументальную кінастужку-успамін дзяцей і ўнукаў вязня лагера Асвенцым Алены Мяхедка. Навучэнцы Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў прадэманстравалі свае работы на выставе карцін «Вобраз Халакосту» іх работы арганічна дапаўнялі творы мастакоў-прафесіяналаў.
Шаркаўшчынскай дзіцячай школе мастацтваў прысвоена імя партызана, мастака, паэта Пятра Касцюкевіча. У прысутнасці старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава, пракурора Шаркаўшчынскага раёна Максіма Лаўданскага і прадстаўнікоў грамадскасці на будынку ўстановы ўрачыста адкрылі памятную дошку ў гонар нашага славутага земляка.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
