Зямля — аснова ўсяго

Общество

Сення сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы. Іх праца мае важнае значэнне, так як зямельныя рэсурсы — аснова нацыянальнага багацця Беларусі.

Па словах начальніка аддзела землеўпарадкавання Шаркаўшчынскага райвыканкама Ірыны Бекіш, работнікі службы ажыццяўляюць кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, выяўляюць пустуючыя або нерацыянальна выкарыстоўвыемыя землі і ўносяць на разгляд райвыканкама прапановы аб далейшым іх пераразмеркаванні.

За мінулы год аддзелам землеўпарадкавання падрыхтавана і разгледжана ў раённым і сельскіх выканаўчых камітэтах 490 праектаў рашэнняў, падрыхтаваны 26 дагавораў арэнды зямельных участкаў, разгледжаны і зацверджаны 22 акты выбару месцаў размяшчэння зямельных участкаў для будаўніцтва аб’ектаў.

Сумесна з аддзелам архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама праведзены работы па актуалізацыі ў адпаведнасці з фактычным землевыкарыстаннем, дадзенымі зямельна-інфармацыйнай сістэмы і публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь функцыянальнае заніраванне тэрыторый г. п. Шаркаўшчына, якія не былі ўлічаны ў дзеючым генплане.

У мэтах недапушчэння зарастання сельскагаспадарчых зямель кустарнікавай расліннасцю і прыцягнення іх у севазварот у 2025 годзе для вядзення лясной гаспадаркі перададзена Дзісненскаму лясгасу 107 гектараў плошчаў. Сіламі Шаркаўшчынскага ПМС прыцягнуты ў севазварот 27 га.

За мінулы год праведзена 227 праверак захавання зямельнага заканадаўства, выдадзена 86 прадпісанняў аб устараненні парушэнняў, вынесена 27 пастаноў аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці.

Работы ў аддзеле заўсёды шмат, але калектыў своечасова і аператыўна спраўляецца з пастаўленымі задачамі і планамі. Начальнік аддзела Ірына Бекіш, галоўныя спецыялісты Дзмітрый Лялека і Яўген Сцяпанаў — прафесіяналы сваёй справы.

Калектыў аддзела віншуе з прафесійным святам ветэранаў галіны і калег, вопыт і адказнасць якіх былі і застаюцца залогам зберажэння зямельных рэсурсаў нашай краіны для будучых пакаленняў.

Сяргей РАЙЧОНАК