Ёсць сярод нас людзі, якія справу выконваюць на выдатна, паспяваюць спраўляцца з любой работай і дома, і на на сваім працоўным месцы.
Вось і Сяргей Туронак з аграгарадка Пялікі знаходзіцца на добрым рахунку ў кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства «Даватарскі». Па словах галоўнага інжынера гаспадаркі Пятра Васілеўскага, мужчына з’яўляецца слесарам на малочнатаварнай ферме «Пялікі». Кожны дзень яшчэ да ўсходу сонца ён падганяе свой трактар да фермы пад загрузку арганікай. Сам яе выдаляе з жывёлагадоўчых памяшканняў. За дзень атрымліваецца не менш за шэсць прычэпаў. З наступленнем пашавага ўтрымання жывёлы Сяргей займаецца падвозам даярак да статка кароў, ажыццяўляе працэс даення рагуль, выконвае іншую работу.
У адным сельгаспрадпрыемстве механізатарамі працуюць і яго браты Віктар і Славамір. Хлопцы не шукалі лепшай долі ў горадзе, а абралі для жыцця сельскую мясцовасць. Дома з нецярпеннем Сяргея чакаюць жонка Маргарыта і чацвёра дзетак — найвялікшае шчасце для кожнага мужчыны.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
