На працягу ўсяго навучальнага года першакласнікі вывучалі азы навук, навучыліся лічыць і чытаць, пазналі, што такое школьная дысцыпліна і парадак, дзіцячае сяброўства.
Вось і закончыўся першы навучальны год. Як і ў іншых класах, у перадапошні навучальны дзень у 1“Б” Шаркаўшчынскай СШ № 2 прайшло інсцэніраванае выступленне “Развітанне з букваром” вучняў перад сваімі бацькамі. Настаўніца Эма Эдуардаўна Хрол займалася на працягу года з 16 хлопчыкамі і дзяўчынкамі, цяпер яны паказвалі свае здольнасці ў тых навуках, якія засвоілі, адказваючы на пытанні казак і загадак, затым спявалі і танчылі, чыталі вершы.
Ужо з першых крокаў навучання Эма Эдуардаўна заўважыла тых, хто вызначыўся ў вучобе і ўручыла падзячныя пісьмы бацькам Марыі Сосна, Максіма Мятлы, Лізаветы Странчэўскай, Паліны Сяткоўскай.
Кацярына СОСНА.
Фота аўтара.
