У чарговы раз папоўнілася піянерская арганізацыя “Прыдзвінне” Станіславоўскай базавай школы. Пра ўрачыстае мерапрыемства прыняцця ў піянеры расказвае вучаніца 7 класа Аляксандра Лабуць:
— Восем пяцікласнікаў сур’ёзна і адказна рыхтаваліся да ўрачыстай падзеі. Вучні прайшлі школу будучага піянера, вывучылі статут, традыцыі, сімвалы і атрыбуты БРПА. І вось надышоў хвалюючы момант: прамаўленне ўрачыстага абяцання на ўрачыстай піянерскай лінейцы. Пасля гэтага да вучняў накіроўваюцца павязаць гальштукі настаўнікі школы, тыя, хто ў свой час былі актывістамі піянерскага руху. Для вучняў гэта было асабліва прыемна і ганарова. А для настаўнікаў гэты момант стаў не менш хвалюючым і адказным, бо кожнаму прыгадаліся свае хвіліны піянерскай урачыстасці.
Са словамі віншавання да юных піянераў звярнуліся дырэктар школы Я. Г. Дулінец і класны кіраўнік Ж. С. Якімовіч. Яны пажадалі юным піянерам жыць згодна з традыцыямі піянерскай арганізацыі, любіць сваю Радзіму, сваімі словамі, справамі паказваць прыклад у вучобе і працы, пастаянна набываць новыя веды, ганарова несці званне піянера Беларусі.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.