Падведзены вынікі раённага этапа агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах

Актуальное

22У канцы студзеня падведзены вынікі першага, раённага, этапа агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах. Пераможцам прызнаны калектыў Германавіцкай сярэдняй школы. Другое месца занялі работнікі УП “Шаркаўшчынарайгаз”. Замкнуў тройку лідараў калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына”. Пераможцы будуць адзначаны адпаведнымі дыпломамі і грашовымі прэміямі падчас правядзення абласнога семінара-практыкума па арганізацыі круглагадавой занятасці моладзі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства, які пройдзе ў Шаркаўшчынскім раёне 4 лютага.
У другім, абласным, этапе агляду-конкурсу наш раён будуць прадстаўляць калектывы Германавіцкай сярэдняй школы і ўнітарнага прадпрыемства “Шаркаўшчынарайгаз”.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *