
Урачыстасць з нагоды пачатку новага навучальнага года ў Станіславоўскай БШ адкрыў дырэктар Я. Г. Дулінец. Са святам ведаў прысутных павіншаваў старшыня райвыканкама М. В. Морхат. Кіраўнік раёна ўручыў школе падарунак — спартыўны інвентар. Як вядома, навучальная ўстанова з’яўляецца лідарам у спартыўнай адукацыі — яе выхаванцы займаюць прызавыя месцы на абласных і раённых спаборніцтвах. М.В. Морхат уручыў хлопчыку-першакласніку кнігу «Беларусь — наша Радзіма», якая з’яўляецца падарункам Прэзідэнта краіны.
Свае віншаванні настаўнікам і дзецям адрасавалі старшыня Станіславоўскага сельскага Савета А. Г. Сідарчук, начальнік аддзела адукацыі А. А. Цітовіч і вядучы спецыяліст Н. П. Турчынская, старшы ўчастковы РАУС І. І. Пачкоўскі
Аляксандр БАРЫЛА
