«Ганарымся сваім інжынерам»

Актуальное

IMG_9946 (Копировать)Любая арганізацыя ці прадпрыемства – гэта не толькі тэхналогія ці рабочы працэс. У першую чаргу – гэта людзі, якія там працуюць. І ад таго, колькі сіл і ведаў яны ўкладаюць у сваю дзейнасць, залежыць поспех арганізацыі і яе прафесіянальная рэпутацыя. Сумеснае праходжанне праз час і выпрабаванні робіць сувязь чалавека і  ўстановы больш моцнай. Калегі паступова становяцца сябрамі, а работа , якая з цягам часу набывае новы сэнс, можа па праву называцца другім домам. Вось і жыццё Віктара Ільіча Лагуна, які 3 сакавіка адзначаў свой 60-гадовы юбілей, неразрызўна звязана з лёсам Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак, што ў цяперашні час з’яўляецца філіялам Глыбоцкіх электрычных сетак. На пасадзе галоўнага інжынера гэтай арганізацыі Віктар Ільіч працуе  32 гады, і гэта рэкордны працоўны стаж  сярод яго калег (галоўных інжынераў) у сістэме электрычных сетак краіны. А таму невыпадкова, што 3 сакавіка з самага ранку ў Шаркаўшчынскі РЭС завітала кіраўніцтва, а ў актавай зале сабраліся шматлікія калегі юбіляра, каб павіншаваць яго з чарговай “круглай” датай ў жыцці  і пажадаць  ўсяго самага найлепшага. Шчырыя словы віншаванняў у адрас Віктара Ільіча прагучалі ў гэты дзень ад галоўнага інжынера філіяла Глыбоцкія ЭС Алега Мар’янавіча Апяцёнка, старшыні прафкама арганізацыі Анатолія Георгіевіча Жука, начальніка аддзела кадраў Анны Іванаўны Кубарка, былога кіраўніка Шаркаўшчынскага РЭС Віталія Анісімавіча Шарыпы і начальніка раённай дыспетчарскай службы   Леаніда Антонавіча Грыгаровіча, які павіншаваў галоўнага інжынера ад імя кіраўніцтва раёна электрычных сетак нашага гарадскога пасёлка.

У час урачыстасці было адзначана, што за перыяд  шматгадовай плённай працы ў калектыве Шаркаўшчынскага РЭС  Віктар Ільіч Лагун атрымаў шэраг узнагарод рознага ўзроўню, у тым ліку і званні “Ганаровы работнік Беларускай энергасістэмы” , “Выдатнік энергетыкі”, Ганаровыя граматы і дыпломы. А цяпер у іх ліку яшчэ і  ганаровае званне “Ветэран Беларускай энергасістэмы”. Пад кіраўніцтвам гэтага чалавека ў раёне электрычных сетак была ўвасоблена ў жыццё вялікая колькасць ідэй, якія ўдасканалілі работу арганізацыі і ў аснове якіх на першым месцы заўсёды заставалася бяспека людзей. Таму так цэняць і паважаюць галоўнага інжынера ў калектыве. Як адзначыў у час свайго выступлення начальнік раённай дыспетчарскай службы Леанід Антонавіч Грыгаровіч, “ганарымся сваім галоўным інжынерам. Пад яго кіраўніцтвам заўсёды спакойна, безаварыйна і бяспечна”. Гэта і ёсць галоўная ацэнка работы Віктара Ільіча.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_9904 (Копировать)IMG_9938 (Копировать)
IMG_9953 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *